Падарожжа па “Тэрыторыі талентаў”
У Быхаўскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці прайшла творчая справаздача, якая, стала сапраўдным святам ўсім тым, хто сабраўся тут у гэты сонечны дзень. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства віталі вясёлыя Скамарохі, якія прапанавалі здзейсніць захапляльнае падарожжа па “тэрыторыі талентаў”. Знаёмства з мірам творчасці пачалося з самага сур’ёзнага і папулярнага сярод хлапчукоў аб’яднання “Мотакарт”. У якім будучыя аўтагоншчыкі не толькі набываюць тэхнічныя веды, уменні, навыкі, але і асвойваюць асновы аўтаспорту. Гэта і было прадэманстравана гледачам тут жа на практычным занятку. Далей дзеянні працягнуліся ў фае цэнтра дзіцячай творчасці, дзе размясціліся выставы і майстар-класы. Сваю творчасць і ўменне прадэманстравалі педагогі і навучэнцы аб’яднанняў “Вясёлкавы бісер”, “Дзіцячы дызайн”, “Малюнак і жывапіс”, “Беларуская саломка”, “Краіна Майстроў”, «Вельмі ўмелыя ручкі», тут жа быў прадстаўлены метадычны матэрыял аб’яднанняў: “Англійская мова для малых” і “Школа абітурыента”. Цікавасць у прысутных выклікала і аб’яднанне па інтарэсах “Школа більярда”. Навучэнцы, якога прадэманстравалі тэхніку валодання кіем, кіравання шарамі і веды більярднага стала. Затым займальнае падарожжа працягнулася на сцэне. Канцэртную праграму адкрыў ўжо вядомы і любімы многімі гурт «Фантазёры». І эстафету знаёмства з творчасцю прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі аб’яднанняў па інтарэсах “Сольнае і вакальнае спевы”. Навучэнцы дзяліліся з гледачом сваім талентам і атрымлівалі бурныя заслужаныя апладысменты. Шквалам эмоцый гледачы сустрэлі танцораў аб’яднанняў “Са-фі-Денс” і “White wolves”. Ніхто не застаўся абыякавым да запальных сучасных танцаў “Ру-ру-ру”, “Рух – жыццё”, хіп-хопу “Hay mama”. Вядучая запрасіла на сцэну наступных удзельнікаў і зала напоўнілася чароўнымі гукамі музыкі, а гледачы цешыліся творчасцю навучэнцаў і педагога аб’яднання ВІА “Натхненне”. Далей іх погляды накіраваліся на экран, дзе пачалася дэманстрацыя слайдаў пра штодзённую крапатлівую працу педагога і навучэнцаў аб’яднання «Вясёлы дэльфін», а хлапчукі, якія выйшлі на сцэну, паказалі кругавую размінку са спартыўным інвентаром. Эстафету падхапілі навучэнцы аб’яднання “У гасцях у казкі”. Яны вынеслі на суд гледача лялечны спектакль «Церамок на новы лад”. А затым навучэнцы аб’яднання «Краязнаўства» разыгралі актуальную для цяперашняга года Культуры сцэнку пра неабходнасць вывучэння гісторыі і традыцый свайго краю. І вось, нарэшце, на сцэну выйшлі выхаванцы самага апетытнага аб'яднання нашага цэнтра, “Гаспадыня”. Менавіта тут ствараюцца і рэалізуюцца самыя цікавыя рэцэпты. Юныя кулінары прапанавалі ўдзельнікам свята салодкія пачастункі, прыгатаваныя сваімі рукамі, і за гэта таксама атрымалі сваю порцыю апладысментаў. Са славамі падзякі за працу, невычэрпнае натхненне і фантазію да калектыву і навучэнцам звярнулася дырэктар цэнтра дзіцячай творчасці Святлана Валер’еўна Немцава. Яна выказала падзяку бацькам за цеснае супрацоўніцтва і падтрымку, за тое, што не заставаліся ў баку, а цярпліва разам з педагогамі цэнтра дамагаліся поспехаў рабят. Затым на цырымоніі ўзнагароджання самым актыўным і творчым навучэнцам былі ўручаны граматы, а бацькам – падзячныя лісты. Адгучала фінальная песня “У небе анёлы ляцяць!”. Надышла пара разыходзіцца, але нікому не хацелася пакідаць свае месцы. Педагогі былі поўныя гонару за сваіх выхаванцаў, а бацькі за сваіх дзяцей. Усе яшчэ раз пераканаліся, што няма мяжы палёту творчасці і фантазіі, а цяперашні справаздачны канцэрт таму пацверджанне.
Вось так мы і жывем: жартуем, спяваем, займаемся. Няхай ляцяць над намі дні і гады, шумяць дажджы, ідуць снягі, але ў нашым цэнтры толькі добрае надвор'е сёння, заўтра і спадзяемся, будзе заўсёды!
Педагог-арганізатар
Быхаўскага раённага
цэнтра дзіцячай творчасці
Валянціна Загрышава